У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі 13 і 17 кастрычніка адбылася акцыя ў падтрымку мацярынства. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Маці (14 кастрычніка), а яго мэта – распаўсюд інфармацыі пра магчымасці і падтрымку будучых матуль з боку спецыялістаў і дабрачынных арганізацый.