Гісторыя стварэння Установы
Комплексная дапамога з боку спецыялістаў людзям, якія знаходзяцца ў складанай жыццевай сітуацыі
Пачынаючы з 2009 года спецыялісты, якія складаюць ініцыятыўную групу «Лёс і надзея», як валанцёры аказвалі дапамогу сем'ям і грамадзянам у крызісных сітуацыях праз арганізацыю і прадастаўленне ім сацыяльна-прававой падтрымкі. У сувязі з тым, што за апошнія 2 гады павялічыліся запыты аб дапамозе з боку сем'яў і грамадзян, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях, каманда прыняла рашэнне аб атрыманні юрыдычнага статусу і пераходу ад валанцёрскай працы на ўзровень праграмнай дзейнасці НДА.
Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» зарэгістраваная 16 студзеня 2017 года.
Установа - некамерцыйная арганізацыя.
Мэтай дзейнасці Установы з'яўляецца прыцягненне і аказанне ўсебаковай дапамогі сем'ям і грамадзянам, якія маюць патрэбу ў пераадоленні або папярэджанні складанай жыццёвай сітуацыі.