Вопыт каманды Установы
Сацыяльная праца з выкарыстаннем сучасных міжнародных метадаў
Спецыялісты, якія складаюць каманду Установы «Лёс і надзея» - псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай працы, юрысты - з 90-х гадоў прымалі ўдзел у рэалізацыі грамадскімі арганізацыямі Беларусі праектаў па прававой падтрымцы сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі і людзей з інваліднасцю ў супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўніцтвамі - UNIСEF; Child Fund International; USAID; «Leaves of Hope» for Belarusian Children (Вялікабрытанія); "Star of Hope" (Швецыя) і інш. Акрамя гэтага, прадстаўнікі каманды ўдзельнічалі ў міжнародных стажыроўках па аказанні сацыяльна-прававой дапамогі грамадзянам з ліку сацыяльна неабароненых катэгорый - у ЗША, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Польшчы, Літве.
Спачатку сваёй дзейнасці як ініцыятыўнай групы спецыялісты Установы «Лёс і надзея» атрымалі станоўчы вопыт па падтрымцы сем'яў і грамадзян, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі ў Беларусі: каманда аказала дапамогу ў выглядзе арганізацыі працяглага сацыяльна-прававога суправаджэння і інфармацыйна-прававых кансультацый больш за 30 сем'ям і больш за 20 грамадзянам, якія знаходзіліся ў крызісных сітуацыях.
У 2017 годзе тым, хто звярнуўся з Мінска і розных рэгіёнаў Беларусі за дапамогай да каманды Установы, аказаныя розныя віды падтрымкі (інфармацыйна-прававая, псіхалагічная, матэрыяльная і інш. дапамога):
- 15 грамадзянам, сярод якіх ёсць людзі з інваліднасцю, людзі сталага ўзросту, а таксама людзі з катэгорыі былых дзяцей-сірат.
- 16 сем'ям, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, у тым ліку з інваліднасцю.
Перыядычна камандай Установы аказваецца матэрыяльная дапамога прытулку, арганізаванаму Аляксеям Шчэдровым ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна, у якім размяшчаюцца бяздомныя людзі.