23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў майстар-клас «Калядны цуд», які арганізавалі ўстанова «Лёс і надзея» і аддзяленне дзённага знаходжання для маладых людзей з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця ГУ «ТЦСАН Мінскага раёна».
Удзел у мерапрыемстве прынялі людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне, супрацоўнікі і навучэнцы-практыканты Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання.
Кожны з удзельнікаў творчага мерапрыемства атрымаў магчымасць пад чулым кіраўніцтвам майстра і пры калектыўнай падтрымцы стварыць цудоўную калядную кампазіцыю.
Майстар-клас правяла Козенцова Вікторыя, шматдзетная мама, якая выхоўвае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.