22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны майстар-клас па фларыстыцы «Веснавое ўпрыгожванне». Удзел у мерапрыемстве прымуць людзі з інваліднасцю з псіханеўралагічнага інтэрната. Запрашаем далучыцца ўсіх тых, хто жадае правесці час у сумеснай творчасці і адчуць радасць вясновага настрою.
Арганізатары:
- Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея»;
Дата правядзення: 22 мая 2019 года.
Пачатак: 15.00.
Месца правядзення: г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, 104, 10 паверх, офіс 48.
Майстар-клас праводзіць фларыст Юлія Антух, выпускніца Творчай майстэрні «Несці Арт» па спецыяльнасці «Фларыстыка» і Рыжскай Школы аранжыроўкі кветак Рыты Гарасілс, неаднаразовы ўдзельнік семінараў па фларыстыцы міжнароднага класа і прызёр штогадовага конкурсу «Елкі ў вялікім горадзе» (Мінск):
– У захапляльным творчым працэсе мы з вамі аформім прыгожы аксэсуар з кветак у прычоску. Нават калі вы ніколі не працавалі з кветкамі, то гэта не перашкода, прыходзьце на наш творчы занятак, у вас усё атрымаецца! Адчуйце сябе прыгожымі і арыгінальнымі ва ўпрыгожванні з лёгкіх і далікатных кветак! А таксама для жадаючых у нас адбудзецца фотасесія.
У канцы творчага занятка ўдзельнікі змогуць падзяліцца сваімі ўражаннямі за салодкім сталом.
Арганізацыйную падтрымку ў правядзенні майстар-класа аказвае Фонд Марыі Магдалены Радзівіл.
Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі.
+375 29 773-85-82 Наталля Шех, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы «Лёс і надзея».