З 25 па 28 лістапада 2021 года праходзяць Сёмыя Беларускія Калядныя чытанні «Ад купелі хрышчэння – да вяршыняў рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага». 26 лістапада 2021 г. у працы Секцыі «Сацыяльнае служэнне Царквы» (тэма «Падтрымка сем'яў, якія маюць дзіця з інваліднасцю») прыняў удзел спецыяліст па сацыяльнай працы Установы «Лёс і надзея».
У сваім выступленні па тэме «Комплексная падтрымка сем'яў, у якіх нараджаецца і выхоўваецца дзіця з ОПФР» спецыяліст расказаў аб псіхалагічных аспектах і патрэбнасцях сем'яў з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (у тым ліку з інваліднасцю) і падзяліўся метадамі працы каманды «Лёс і надзея» з дадзенай катэгорыяй сем'яў.
Пасля выступлення адбылося абмеркаванне з прадстаўніком Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» форм супрацоўніцтва ў напрамку сацыяльнай работы з рознымі катэгорыямі сем'яў.
Да ўдзелу ў Чытаннях (праграма) запрошаны свяшчэннаслужыцелі, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.
Трансляцыя пленарнага паседжання на YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.