Пад такой назвай 20 снежня прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 25–годдзя Сацыяльных майстэрняў прыхода храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Усе гады, пачынаючы з часу адкрыцця майстэрняў, праца ў іх была прысвечана людзям з цяжкімі абмежаваннямі здароўя. За гэты час была распрацавана і апрабавана мадэль работы, якая стала інавацыйнай для Рэспублікі Беларусь. Сёння многія выхаванцы ўжо паспяховыя самастойныя людзі, а дзейнасць майстэрняў стала запатрабаваная дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі.
Прадстаўнік Установы «Лёс і надзея» і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання (АДЗ) для людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця ТЦСАН Мінскага раёна Іна Віктараўна Малькевіч прадставілі сумесны досвед працы ў галіне дапамогі людзям з цяжкімі формамі інваліднасці. У выступленні па тэме "Прадуктыўная дзейнасць і інклюзія людзей з цяжкімі інтэлектуальнымі абмежаваннямі" прадстаўлена праектная ідэя па арганізацыі сацыяльна карыснай занятасці для маладых людзей з інваліднасцю, кліентаў АДЗ, пры супрацоўніцтве дзяржаўнай і грамадскай арганізацый.
На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі з дакладамі, якія прадстаўляюць рознабаковы досвед працы з людзьмі, якія маюць інваліднасць, выступілі спецыялісты з Беларусі, Расіі, Германіі, Грэцыі, Швецыі, Шры-Ланкі, Польшчы.