28 жніўня установай «Лёс і надзея» праведзена дабрачынная акцыя ў падтрымку ініцыятывы «Дапамога бяздомным людзям».
Ідэя арганізацыі дапамогі для бяздомных людзей належыць мастаку Аляксандру Чарніцкаму, дзякуючы якому з 1997 года дзейнічае бясплатная сталовая для асоб без пастаяннага месца жыхарства. У цяперашні час ініцыятыва ажыццяўляецца ў Мінску па вул. Рыбалка, 26, дзе бяздомным людзям прадастаўляецца бясплатнае харчаванне, адзенне, псіхалагічная, духоўная падтрымка і іншая неабходная дапамога. Штодня бясплатную сталовую наведвае ад 50 да 80 чалавек.
Спецыялісты ўстановы «Лёс і надзея» перадалі ініцыятыве «Дапамога бяздомным людзям» прадукты харчавання і адзенне б/у.
Жадаючым падтрымаць ініцыятыву «Дапамога бяздомным людзям» можна звязацца па тэл. +375296559878.