У Беларусі дзейнічаюць Цэнтры і аддзяленні паліятыўнай дапамогі невылечна хворым і цяжкахворым дзецям. Паліятыўная дапамога прадугледжвае комплексны падыход, які ахоплівае фізічныя, эмацыйныя, псіхалагічныя, сацыяльныя і духоўныя бакі жыцця. Паліатыўная дапамога накіравана на паляпшэнне якасці жыцця дзіцяці і падтрымку яго сям'і.
Для дзяцей, якія маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе, але знаходзяцца па-за сям'ёй, прадугледжаны аддзяленні паліятыўнай дапамогі ў дзяржаўных установах: у дамах дзіцяці, у дзіцячых дамах, у псіханеўралагічных інтэрнатах.
У кастрычніку ўстанова «Лёс і надзея» і Гарадзенскае абласное грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Цэнтр абароны жыцця і сям'і «РадзіМа» правялі дабрачынную акцыю і перадалі падгузнікі для немаўлят аддзялення паліятыўнай дапамогі адной з дзіцячых устаноў г. Гродна.
Жадаючым падтрымаць Гарадзенскі Цэнтр абароны жыцця і сям'і «РадзіМа» ў іх дзейнасці, накіраванай на абарону жыцця ненароджаных дзяцей, клопат пра дзяцей, якія пазбаўленыя бацькоўскай любові і ўвагі, дапамогу дзецям з інваліднасцю, а таксама дапамогу дзецям са шматдзетных сем'яў, можна звязацца па тэл .: +375295873045 Марына Валачкова.