«Гатуем з любоўю дзеля клопату пра блізкіх» - так называецца праект, які з сакавіка 2022 года рэалізуе ўстанова «Лёс і надзея» ў партнёрстве з аддзяленнем дзённага знаходжання (АДЗ) для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» (ТЦСАН).
Мэта праекта - арганізацыя сацыяльна карыснай занятасці для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць АДЗ, праз прыгатаванне гарачага харчавання кліентам ТЦСАН, якія маюць у гэтым патрэбу.
Адна з задач дзейнасці АДЗ - стварэнне ўмоў для ўключэння людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства. Аддзяленне знаходзіцца пры ТЦСАН, у якім спецыялісты па сацыяльнай працы вядуць прыём сем'яў і грамадзян з сацыяльна неабароненых катэгорый. Перыядычна ўзнікаюць сітуацыі, калі кліентам ТЦСАН неабходна даць гарачую ежу.
Вырашэнне дзвюх вышэйзгаданых сацыяльных задач прапануецца праз арганізацыю прыгатавання ежы маладымі людзьмі з інваліднасцю, якія наведваюць АДЗ, для кліентаў ТЦСАН.
Дадзеная дзейнасць дазволіць маладым людзям з інваліднасцю разумець сваю значнасць і карыснасць для грамадства, а кліентам ТЦСАН – атрымаць задавальненне сваіх асноўных патрэбаў.
У сакавіку праходзіў падрыхтоўчы этап праекту, а з 1 красавіка праект уступае ў актыўны перыяд яго рэалізацыі.
Месца рэалізацыі праекту: г. Мінск, вул. Брыкета, 10
Кантактны тэлефон: +375 17 544-04-31
За дапамогай у межах праекта могуць звярнуцца кліенты ТЦСАН Мінскага раёна:
- маламаёмасныя;
- асобы, якія не маюць свайго жылля;
- асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі;
- людзі, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі.
Перыяд ажыццяўлення праекта - 6 месяцаў.