Напярэдадні свята Светлага Вялікадня каманда Установы «Лёс і надзея» правяла дабрачынныя акцыі і перадала прадукты харчавання і медыкаменты ініцыятывам, якія арганізуюць дапамогу для бяздомных людзей.
Цяпер у Мінску для бяздомных людзей рэгулярную дапамогу прадастаўляюць ініцыятыва «Дапамога бяздомным людзям» і ўстанова «ПРАМЕНЬ МАЯКА».
Дзейнасць ініцыятывы «Дапамога бяздомным людзям» ажыццяўляецца па адрасе: вул. Рыбалка, 26, дзе тым, хто мае патрэбу, прапануюць бясплатнае харчаванне, адзенне, псіхалагічную і іншую неабходную дапамогу. Ахвочыя аказаць падтрымку ініцыятыве могуць звярнуцца да Аляксандра Чарніцкага па тэл. 375296559878.
Ва ўстанову «Дабрачынны цэнтр садзейнічання ў сацыяльнай адаптацыі асобам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю «ПРАМЕНЬ МАЯКА» можа звярнуцца любы чалавек, каб паесці, атрымаць неабходнае адзенне, першую медыцынскую дапамогу. Прадастаўленне дапамогі ажыццяўляецца па адрасе: вул. Ваўбшасава, 42. Жадаючыя аказаць падтрымаць дзейнасці ўстановы могуць звярнуцца да Валерыя Уладзіміравіча па тэл. +375336113160.
Каманда ўстановы «Лёс і надзея» выказвае падзяку спагадным людзям, якія прынялі ўдзел у арганізацыі дабрачынных акцый.
Віншуем усіх са Святам Светлага Вялікадня! Жадаем міру, радасці, каханні і дабрабыту!