16 студзеня 2022 года спаўняецца 5 гадоў Установе па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея». На працягу гэтых гадоў мы праводзілі сацыяльную дзейнасць, накіраваную на аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям сем'яў і грамадзян у Беларусі.
Каманда спецыялістаў установы аказвала індывідуальную дапамогу тым, хто звяртаецца, і арганізоўвала дабрачынныя мерапрыемствы ў падтрымку сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, мнагадзетных сем'яў, людзей з інваліднасцю, састарэлых і бяздомных людзей, дзяцей з захворваннямі і іншых.
Мы выказваем падзяку за супрацоўніцтва і падтрымку ў нашай дзейнасці:
ЗАТ «ІРМАСТ»;
ТАА «Надзейныя праграмы»;
АСА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля»;
ГДА «Выратаванне немаўлятаў»;
Беларускаму педагагічнаму дзяржаўнаму ўніверсітэту;
Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту;
Цэнтру моды і стылю M.Y.STUDIO;
ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»;
Рэспубліканскаму сацыяльна-дабрачыннаму грамадскаму аб'яднанню «Даун Сіндром. Інклюзія»;
Аддзяленню дзённага знаходжання для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця ДУ «ТЦСАН Мінскага раёна»;
Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
і іншым грамадскім арганізацыям і дзяржаўным установам.
Каманда ўстановы ўдзячна ўсім, хто прыўнёс свой уклад і ўдзел у аказанні ўсебаковай дапамогі маючым патрэбу.
Мы працягваем сваю дзейнасць і запрашаем жадаючых да супрацоўніцтва ў пытаннях аказання дапамогі тым, хто трапляе ў складаныя жыццёвыя сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы неабыякавых людзей.
Кантакты:
+375296115703
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.