Адкрыты дабрачынны рахунак і аб'яўлены збор сродкаў на лячэнне, рэабілітацыю і атрыманне сацыяльных паслуг для Дзяніса Няверкі.
Дзяніс Няверка: Усім добрага дня! Мяне клічуць Дзяніс. Ніколі не пісаў пасты і ў думках не мог уявіць, што давядзецца прасіць аб дапамозе. Жыццё - непрадказальная штука: яна часам можа змяніцца на 360 градусаў, што са мной і адбылося.
У дзяцінстве былі пэўныя дасягненні ў спорце і мне падавалася, што так будзе заўсёды. З юнацкіх гадоў пачаў зарабляць грошы, каб не залежаць ад бацькоў. І ўсё задуманае атрымлівалася. Адслужыў у войску, дзе быў на добрым рахунку, ездзіў на заробкі ў Расію, будаваў планы на будучыню. Бяды нічога не прадвяшчала.
Быў звычайны спякотны дзень, і я вырашыў выкупацца. Няўдала нырнуўшы, сур'ёзна пашкодзіў пазваночнік, у выніку чаго апынуўся ў інваліднай калясцы. У мяне тэтраплегія (не працуюць рукі і ногі). Урачы прагназавалі, што я не змагу гаварыць і дыхаць самастойна (толькі праз ШВЛ). Але ўдар лёсу не зламаў мяне: нягледзячы на атрыманую траўму, я не здаваўся і актыўна займаўся (лячэбная фізкультура, масажы). Я перагледзеў усё сваё жыццё «да», навучыўся жыць нанова, усвядоміў свае памылкі і стаў дабрэй і больш уважліва да людзей.
Хутка будзе 9 год з моманту трагедыі. За гэты час я прыняў сябе такім, які я ёсць, навучыўся шанаваць кожны пражыты дзень, прыйшоў да Бога (споведзь, прычасце). Асвоіў адмысловую кампутарную праграму, якая дазваляе кіраваць наўтбукам без дапамогі рук. На маім шляху сустрэлася шмат добрых людзей, якія дапамагаюць разнастаіць маё жыццё: арганізуюць выезды на прыроду, наведванне дыскатэкі, кінатэатра, скачкі з парашутам, апусканне з аквалангам.
Некалькі гадоў таму я атрымаў кватэру і пачаў жыць самастойна. У доглядзе мяне дапамагае мама. Але яна ўжо ў састарэлым узросце і з кожным годам ёй усё складаней даглядаць мяне. Я маю нізкі даход і не магу дазволіць сабе фінансава аплачваць усё неабходнае лячэнне і паслугі сядзелкі, таму вымушаны звярнуцца за дапамогай. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць, дапамажыце, калі ласка, са зборам для аплаты лячэння, рэабілітацыі і сацыяльных паслуг. Я зраблю справаздачу аб усіх выдатках пры неабходнасці. Таксама прашу распаўсюдзіць мой пост, каб больш людзей даведалася аб маёй просьбе. Усім міру і дабра! Дзякуй!
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў цэнтры банкаўскіх паслуг 527 - г. Мінск, вул. Варанянскага, 7а; УНП 100325912; МФА AKBBBY2X:
- беларускія рублі - транзітны рахунак BY28AKBB38193821000170000000 на дабрачынны рахунак BY89AKBB31340000011050070000 у аддзяленні 527/451, бестэрміновы
- долары ЗША - транзітны рахунак BY28AKBB38193821000170000000 на дабрачынны рахунак BY39AKBB31341000006070070000 у аддзяленні 527/451, бестэрміновы
- еўра - транзітны рахунак BY28AKBB38193821000170000000 на дабрачынны рахунак BY91AKBB31342000005290070000 у аддзяленні 527/451, бестэрміновы
- расійскія рублі - транзітны рахунак BY28AKBB38193821000170000000 на дабрачынны рахунак BY19AKBB31343000005110070000 у аддзяленні 527/451, бестэрміновы
Прызначэнне плацяжу: Няверка Дзяніс Станіслававіч на лячэнне і рэабілітацыю
Ажыццявіць дабрачынны плацеж можна як ва ўстановах банка, так і праз паслугу «Адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)» у інфакіёсках, Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.
Кантакт: +375333843859 Дзяніс