29 лютага 2020 г. спецыялісты ўстановы «Лёс і надзея» наведалі Дом Марыі Міласэрнасці (прытулак для бяздомных), які знаходзіцца ў в. Аляксандраўцы, Шчучынскага раёна, Гродзенскай вобласці.
Ініцыятыва па стварэнні прытулку належыць Аляксею Шчадрову, брату Супольнасці братоў місіянераў міласэрнасці Св. Маці Тэрэзы з Калькуты. Дом Марыі Міласэрнасці адкрыты з 1 снежня 2011 года. Людзям, якія звяртаюцца ў прытулак, прадастаўляецца жыллё, харчаванне, неабходны догляд і лячэнне, якое ажыццяўляе сам Аляксей, фельчар па прафесіі. Сумесна з гродзенскай ДУ «Дом начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства» (230003, г. Гродна, вул. Карскага, 29) тым, хто пражывае ў Доме Марыі Міласэрнасці, аказваецца дапамога ў афармленні згубленых дакументаў, пенсіі па ўзросту або па інваліднасці. Людзям працаздольнага ўзросту аказваюць садзейнічанне ў працаўладкаванні з прадастаўленнем жылля.
У цяперашні час у Доме Марыі Міласэрнасці знаходзіцца 5 чалавек. Яны атрымалі тут прытулак да вырашэння пытанняў з афармленнем дакументаў і сталым жыллём. У аднаго з мужчын ўсталяваная 2 група інваліднасці. Утрыманне бяздомных людзей у Доме Марыі Міласэрнасці ажыццяўляецца за кошт ахвяраванняў і спонсарскай дапамогі.
Ад установы «Лёс і надзея» ў прытулак перададзеныя прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі, рэчы і абутак б/у.
Жадаючыя аказаць матэрыяльную дапамогу Дому Марыі Міласэрнасці могуць перавесці ахвяраванні:
АСБ «Беларусбанк», картка № 4255200307938639, дзейнічае да 01.2022 (VISA Classic). Рахунак № BY35 AKBB 3014 0000 7852 8561 0000. Аляксей Шчадроў.
Адрас: 231522 в. Аляксандраўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Аляксей Шчадроў, тэл. 375295455005.
Усе ахвяраванні выкарыстоўваюцца на харчаванне, лекі, выплату камунальных плацяжоў і іншыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання людзей, якія пражываюць у прытулку.