На працягу апошняга месяца ўстанова «Лёс і надзея» арганізуе для медыцынскіх работнікаў дапамогу, неабходнасць у якой паўстала ў сувязі з сітуацыяй эпідэміі.
Каманда ўстановы шые маскі і бахілы, закупляе сродкі індывідуальнай абароны, прадукты харчавання і іншае па запыце, і перадае іх медыцынскім работнікам у аддзяленні, у якія шпіталізаваны хворыя з вірусам COVID-19.
Установай адмененыя ўсе дабрачынныя мерапрыемствы, запланаваныя на сакавік-травень. Аднак, бягучая праца працягваецца: спецыялісты аказваюць сацыяльна-прававую, інфармацыйную, матэрыяльную дапамогу кліентам нашай арганізацыі, у тым ліку забяспечваюць іх сродкамі індывідуальнай абароны.