15-16 мая Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» праводзіць дабрачынную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня сям'і – 15 мая.
Міжнародны дзень сем'яў, зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 20.09.1993, - урачыстасць, прысвечаная сем'ям. Сям'я - гэта жыццёвая каштоўнасць. Што можа быць даражэй за родных і блізкіх, тых, хто закліканы дарыць любоў, цеплыню, клопат? Менавіта ў сям'і закладваецца аснова асобы кожнага чалавека, адбываецца пераемнасць усіх пакаленняў. Сям'я прызначана дапамагчы дзіцяці раскрыць закладзены ў ім патэнцыял і вызначыць сваё месца ў жыцці.
Аднак абставіны могуць скласціся так, што ў сям'і не атрымліваецца справіцца самастойна з жыццёвымі задачамі і цяжкасцямі. У такіх сем'ях ствараецца сітуацыя сацыяльна небяспечнага становішча для дзяцей. Мэтай працэдуры, накіраванай на выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з'яўляецца абарона іх правоў і інтарэсаў, а таксама прыняцце комплексу мерапрыемстваў, якія дапамагаюць змяніць сітуацыю ў сям'і і стварыць умовы для нармалізацыі яе жыццядзейнасці.
У Міжнародны дзень сем'яў розныя інстытуты, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі праводзяць мерапрыемствы па прыцягненню ўвагі грамадскасці да пытанняў сем'яў і ўмацаванню сямейных каштоўнасцей.
У сувязі з гэтым 15-16 мая Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» і Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» сумесна праводзяць дабрачынную акцыю ў падтрымку сем'яў са статусам сацыяльна небяспечнага становішча, якія пражываюць у Мінскім раёне: сем'ям выдзяляюцца прадуктовыя. наборы.
Жадаючым аказаць падтрымку сем'ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у Мінскім раёне, можна звярнуцца: +375259728099