Верасень сёлета нас парадаваў сонечнымі цёплымі днямі, аднак, ужо набліжаецца халодная восеньска-зімовая пара. Нажаль, не ўсе могуць сабе дазволіць купіць новае адзенне і абутак да сезону. Сярод нас ёсць тыя, хто не мае свайго жылля, сродкаў для харчавання і таму мае патрэбу ў дапамозе неабыякавых людзей.
У Мінску ёсць ініцыятывы, якія даюць рэгулярную дапамогу для бяздомных. Напрыклад, ва ўстанову «Дабрачынны цэнтр садзейнічання ў сацыяльнай адаптацыі асобам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю «ПРАМЕНЬ МАЯКА» можа звярнуцца любы чалавек, які мае патрэбу, каб паесці, атрымаць неабходнае адзенне, першую медыцынскую дапамогу. Прадастаўленне дапамогі ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Ваўбшасава, 42.
30 верасня каманда ўстановы «Лёс і надзея» з мэтай падтрымкі дадзенай ініцыятывы перадала для бяздомных адзенне і абутак б/у, прадукты харчавання і медыкаменты першай неабходнасці. Мы выказваем падзяку ўсім спагадным людзям, якія прынялі ўдзел у арганізацыі гэтай дабрачыннай акцыі.
Ахвочыя падтрымаць дзейнасць установы «ПРАМЕНЬ МАЯКА» могуць звярнуцца да кіраўніка Валерыя Уладзіміравіча па тэл. +375336113160