Апыняючыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі адны мірацца і прыстасоўваюцца, іншыя праклінаюць лёс і толькі скардзяцца, а хтосьці робіць захады для пошуку выйсця.

Апыняючыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі адны мірацца і прыстасоўваюцца, іншыя праклінаюць лёс і толькі скардзяцца, а хтосьці робіць захады для пошуку выйсця.
Магчымасць працаваць, асабліва, калі праца прыносіць задавальненне - гэта не толькі даход, але і паказчык асобаснага дабрабыту, упэўненасць у сабе, стасункі і сяброўства. Людзям з інваліднасцю складаней знайсці сабе занятак на рынку працы, аднак, эфектыўнай дапамогай для іх становяцца прыватныя і валанцёрскія праекты.
Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай камандай у 2017 годзе. Да нас за дапамогай звярталіся сем'і і грамадзяне, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.
З лістапада 2017 года пачаў сваю працу партнёрскі праект «Узаемадзеянне», дзейнасць якога прадугледжвае садзейнічанне ў пераадоленні сем'ямі і грамадзянамі складаных жыццёвых сітуацый праз прадастаўленне ім сацыяльна-юрыдычнай падтрымкі з боку грамадскіх арганізацый і ў супрацоўніцтве з Юрыдычнымі клінікамі.
Для мам з дзецьмі ў Дзень Маці 14 кастрычніка адбыўся дабрачынны майстар-клас па фларыстыцы «Восеньскія вяночкі», арганізаваны сумесна «Лёс і надзея» і Галерэя TUT.BY. Атмасферу радаснага і святочнага настрою ўмела стварала фларыст Юлія Антух, а гасцінная абстаноўка Галерэі TUT.BY забяспечвала ўтульнасць і камфорт для ўдзельнікаў, нягледзячы на дажджлівае і маркотнае надвор'е за вакном.
У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі 13 і 17 кастрычніка адбылася акцыя ў падтрымку мацярынства. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Маці (14 кастрычніка), а яго мэта – распаўсюд інфармацыі пра магчымасці і падтрымку будучых матуль з боку спецыялістаў і дабрачынных арганізацый.