Падтрымка каманды спецыялістаў
Канструктыўныя прапановы па рашэнні складанных жыццёвых задач
У жыцці кожнага з нас узнікаюць цяжкія жыццёвыя сітуацыі, і ўсе мы па-свойму рэагуем на непрыемнасці і па-рознаму шукаем выхад са складанай сітуацыі. Адны мірацца і, прыстасоўваючыся, «плывуць па цячэнні», іншыя спрабуюць распачаць якія-небудзь дзеянні для выхаду, хтосьці замыкаецца ў сабе і лічыць за лепшае не заўважаць цяжкасці. А многія, праклінаючы лёс, толькі скардзяцца на складанае жыццё і фактычна, ня вырашаючы ніякіх праблем, ўпадаюць у роспач.
Любая складаная жыццёвая сітуацыя прыводзіць да пагаршэння стасункаў з навакольнымі людзьмі, выклікае перажыванні і дрэнныя эмоцыі, выклікае розныя нязручнасці. Аднак, у якой бы жыццёвай сітуацыі вы не апынуліся, не адчайвайцеся, выхад заўсёды ёсць, толькі вы яго яшчэ не бачыце. Замест таго, каб думаць чаму жыццё да мяне не справядлівае і чаму ў мяне нічога не атрымліваецца, засяродзьцеся на тым, як вы можаце выкарыстоўваць абставіны на сваю карысць. Падумайце, якія дзеянні неабходна распачаць, каб змяніць жыццё, і які кошт вашай бяздзейнасці.
Калі вы апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, звяртайцеся да спецыялістаў Установы па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея».
Разам мы зробім крокі для пераадолення цяжкасцяў.