Наталля Кулеш
«Вы не хочаце пабыць рэпарцёрам на інклюзіўным свяце «Вясновы калейдаскоп» з удзелам дзяцей з сіндромам Дауна?» прыйшло мне паведамленне ў адзін з суботніх вечароў. У галаве адразу пачалася спрэчка: «Што ж адказаць? Пагадзіцца? Прыйдзецца рана ехаць у іншы горад, а так хацелася правесці выхадныя дома. І свята не для «звычайных» дзяцей... Як мне там сябе паводзіць?»




