20-22 лістапада 2019 года ў інтэрнаце № 2: г. Мінск, вул. Ульянаўская, 33, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта праходзіць інфармацыйная акцыя ў абарону жыцця дзяцей да нараджэння, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці.

20-22 лістапада 2019 года ў інтэрнаце № 2: г. Мінск, вул. Ульянаўская, 33, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта праходзіць інфармацыйная акцыя ў абарону жыцця дзяцей да нараджэння, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці.
Трэнінг па тэме «Псіхалагічная дапамога і суправаджэнне сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з сіндромам Дауна» адбыўся 4 лістапада 2019 г. на базе Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей. Навучальнае мерапрыемства арганізавана РСДГА «Даун Сіндром. Інклюзія» у рамках праекта« Я нарадзіўся!».
Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO сумесна з і Дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу Бабуль і Буглак арганізуюць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, які адбудзецца 23 лістапада 2019 года ў Victoria Olimp Hotel. Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня дзіцяці (20 лістапада).
Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з бацькоўскім аб'яднаннем «Даун Сіндром. Інклюзія» і Цэнтрам падтрымкі сям'і «Матуля» арганізуюць для сем'яў майстар-клас па фларыстыцы «Восеньскае натхненне», правядзенне якога прымеркавана да Дня Маці (14 кастрычніка).
Адной з мэтаў праекта «Я нарадзіўся!» з'яўляецца навучанне бацькоў і спецыялістаў па тэме развіцця дзяцей з сіндромам Дауна, якое дазваляе па-новаму ацэньваць магчымасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 4 кастрычніка 2019 г. у рамках праекта на базе ДУ "Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей" адбыўся семінар на тэму «Асаблівасці развіцця дзяцей з сіндромам Дауна ранняга ўзросту».
Са жніўня 2019 года рэспубліканскім сацыяльна-дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Даун Сіндром. Інклюзія» рэалізуецца праект «Я нарадзіўся!». Мэта праекта – зніжэнне колькасці адмоў ад дзяцей з сіндромам Дауна праз ранняе комплекснае суправаджэнне сям'і з удзелам спецыялістаў.