У 2023 годзе да спецыялістаў установы «Лёс і надзея» паступалі звароты з боку сем'яў і грамадзян, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.
За перыяд са студзеня па снежань 2023 года тым, хто звярнуўся па дапамогу да каманды ўстановы, аказаны розныя віды падтрымкі - інфармацыйна-прававая, псіхалагічная і матэрыяльная дапамога, працяглае суправаджэнне з комплекснай падтрымкай. Дапамогу атрымалі:
- 37 грамадзян, сярод якіх людзі з інваліднасцю, пажылыя, бяздомныя, асобы, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі, асобы з хімічнай залежнасцю, а таксама маладыя людзі з катэгорыі былых дзяцей-сірот.
- 53 сем'і з непаўналетнімі дзецьмі (сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, сем'і са статусам СНС, няпоўныя і шматдзетныя сем'і).
На працягу 2023 года каманда ўстановы неаднаразова арганізоўвала дабрачынныя акцыі з прадастаўленнем матэрыяльнай дапамогі ў падтрымку катэгорый сем'яў і грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу.
З ліпеня 2021 года дзейнічае сацыяльны прытулак - дом у Гродненскай вобласці. Цяпер там пражывае 2 чалавекі, якія не маюць свайго жылля.
Каманду спецыялістаў установы складаюць добраахвотнікі, якія выконваюць сваю працу бязвыплатна.
Практыка паказала, што ў 2023 годзе ўзрасла колькасць тых, хто звяртаецца па сацыяльную падтрымку, таму сёлета нашы спецыялісты працягваюць сваю дзейнасць, накіраваную на дапамогу тым, хто мае патрэбу. Запрашаем жадаючых да супрацоўніцтва ў пытаннях аказання дапамогі тым, хто трапляе ў складаныя жыццёвыя сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы неабыякавых людзей.
Кантакты:
+375296115703
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.