Урачыстая атмасфера, яркія станоўчыя эмоцыі і святочны настрой суправаджалі праект Kids Fashion Zone 9 лютага 2019 года. Выказваем падзяку Майстэрні сацыяльнага кіно за падрыхтоўку выдатнага відэароліка аб дабрачынным мерапрыемстве.
Удзел у праекце прынялі дзеці з розных гарадоў Беларусі. На подыум выйшлі дзеці мадэльных студый, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, дзеці беларускіх знакамітасцяў. Кожны ўдзельнік змог выказаць сваю індывідуальнасць ў гэтай творчай імпрэзе, якая прайшла ў інклюзіўным фармаце.
Арганізатары Дабрачыннага моднага праекта Kids Fashion Zone - Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».
Дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone быў прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць рака (4 лютага) і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (15 лютага).