Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Ліс 25, 2018

Пад такой назвай 14-15 лістапада 2018 гада ў ...

Навіны
Кра 02, 2020

2 красавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень ...

Kids Fashion Zone-2021

Дабрачыннае мерапрыемства да Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак

Kids Fashion Zone-2021

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO сумесна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Цэнтрам дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі арганізуе традыцыйны штогадовы дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, які адбудзецца 20 лютага 2021 года ў President Hotel. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (15 лютага).

Месца правядзення: г. Мінск, Кірава 18.

Час правядзення: 14.00-20.00.

У рамках праекта пройдзе паказ дзіцячага адзення беларускіх дызайнераў. На подыум выйдуць сумесна дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з ракавымі захворваннямі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак і яшчэ больш за 80 тысяч – ад 15 да 19 гадоў. Захворванне дзіцяці з'яўляецца цяжкім выпрабаваннем для ўсёй сям'і. Мэта праекта – падтрымка сем'яў і фарміраванне спрыяльнага інфармацыйнага і сацыяльнага поля вакол дзяцей з ракавымі захворваннямі праз інклюзіўны фармат мерапрыемства: усе дзеці выйдуць на подыум з выключэннем якіх-небудзь цэтлікаў, і кожны зможа выказаць у гэтай творчай імпрэзе сваю індывідуальнасць, атрымаць пазітыўную падтрымку з боку гледачоў.

Ідэя стварэння моднага праекта Kids Fashion Zone належыць выдатнай жанчыне – Марыі Жураўлёвай. Яна па асабістым вопыце ведае, як выхоўваць дзіця, якое мае асаблівыя патрэбы. 6 гадоў таму ў Марыі ўсталявалі інваліднасць, а 2 гады таму яна сама змагалася з ракавым захворваннем. Нягледзячы на складаную асабістую сітуацыю, Марыя знаходзіць у сабе сілы і мужнасць, каб пераадольваць усе цяжкасці праз творчасць. Выхаванцамі адукацыйнага цэнтра з'яўляюцца дзеці самых розных катэгорый, а калектыў установы стварае ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, самарэалізацыі іх асобы.

Марыя Жураўлёва: «Калі ў сям'і ў кагосьці дыягнастуюць цяжкае захворванне, гэта безумоўна гора для кожнага, але гэта гора адчуваецца ўдвая, калі хварэе дзіця. Дзеці – гэта самая вялікая каштоўнасць для нас. Вельмі складана змагацца з такім ударам лёсу, як дзіцячы рак.

Правядзенне гэтага мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да дзяцей з цяжкімі захворваннямі і да іх патрэбаў. Такім дзецям патрэбна дапамога ў пераадоленні ізаляцыі і наладжванні якаснага жыцця. Для іх трэба ствараць умовы, якія дазваляюць нароўні з усімі вучыцца і развівацца. Гэты праект дае магчымасць творчай рэалізацыі ўсім дзецям, незалежна ад таго, якія ў іх склаліся жыццёвыя абставіны».

Барысевіч Марына Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі: «Апошні год быў асабліва складаным. Але, якія б цяжкасці не адбываліся ў жыцці, дзецям патрэбна свята і ўмовы для развіцця і самарэалізацыі. Гэтае мерапрыемства стварае творчую атмасферу і дае магчымасць для нашых пацыентаў адчуць сябе актыўнымі, упэўненымі, прыгожымі, што вельмі важна для іх якасці жыцця».

Праект аб'ядноўвае ў сабе творчых людзей Беларусі, якія робяць адну агульную справу: у праекце бяруць удзел беларускія дызайнеры, гандлёвыя маркі і беларускія брэнды, а таксама мадэльныя агенцтвы і школы, на базе якіх праводзіцца комплекснае навучанне асновам дэфіле.

Праект падтрымліваюць артысты беларускай эстрады. У праграме выступы Анастасіі Ціхановіч, Дзімы Камінскага, Alen Hit, Neshta Bydze, Шоу Stress, My Song.

Вядучымі мерапрыемства выступяць Каця Самсонава, Яўген Булка, Наталля Бібікава, Тамара Лісіцкая.

 

Усе сродкі, сабраныя за ўваходныя квіткі на праекце, будуць пералічаныя на лячэнне і рэабілітацыю дзяцей, якія маюць у гэтым патрэбу.

Праграма, квіткі.

Для дадатковай інфармацыі:

- Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, Марыя Жураўлёва +375297562209

- Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Наталля Шэх +375297738582

- Цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Барысевіч Марына Уладзіміраўна + 375296284621

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.