Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», бацькоўскае аб'яднанне РСДГА «Даун Сіндром. Інклюзія», Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO ў партнёрстве з гатэлем «Рэнесанс-Мінск» і Галярэяй TUT.BY пад дэвізам «Тэрыторыя мастацтва – тэрыторыя роўнасці» арганізуюць інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп» з творчымі выступамі дзяцей і прафесійных артыстаў. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Дауна (21 сакавіка).
Дата: 25 сакавіка 2018 года
Час: з 14.00 да 17.00
Месца: Гатэль «Рэнесанс-Мінск», Мінск, Дзяржынскага, 1Е.
Існуе шмат стэрэатыпаў, звязаных з сіндромам Дауна. З-за адсутнасці дакладнай інфармацыі тысячы сем'яў вымушаныя змагацца за годную будучыню для сваіх дзяцей, пераадольваючы неразуменне і непрыязнасць з боку людзей. Сумесныя творчыя мерапрыемствы дапамагаюць пераадолець некаторыя стэрэатыпы ў дачыненні да магчымасцяў чалавека з асаблівасцямі ў развіцці.
Рыхтаваць дзяцей да творчых выступаў і паказу мод будзе выдатная жанчына Марыя Жураўлёва, кіраўнік M.Y.STUDIO, якая асабіста разумее, што такое інваліднасць і мае вопыт выхавання дзіцяці з інваліднасцю. Нягледзячы на складаную асабістую сітуацыю, Марыя знаходзіць у сабе сілы і мужнасць, каб пераадольваць усе цяжкасці праз творчасць.
Уваход на мерапрыемства вольны для шырокай грамадскасці. Мы спадзяемся, што гэтае інклюзіўнае творчае мерапрыемства, у якім прымуць удзел дзеці незалежна ад наяўнасці або адсутнасці якога-небудзь дыягназу, паўплывае на змену грамадскай думкі і будзе спрыяць паляпшэнню якасці жыцця дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў нашай краіне ў цэлым.
У праграме:
- Творчыя выступы дзіцячых калектываў;
- Забаўляльнае шоу;
- Дэманстрацыя дзіцячых калекцый адзення;
- Шоў-балет ILLIZIUM;
- Шоў барабаншчыкаў STRESS.
Ідэю інклюзіі праз творчасць падтрымаюць сваімі выступамі Уладзімір Пугач, Аляксандр Патліс, гурт «Цягні-Штурхай».
Вядучы святочнага мерапрыемства Антон Мартыненка.
Майстэрня сацыяльнага кіно падрыхтуе пра свята відэаролік.
Спонсар мерапрыемства ТАА «Овер-Трак»
Кантакты:
Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю
+375 29 773-85-82 Наталля Шэх
This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.