У навагоднія і калядныя святы мы акружаны ўвагай з боку сваіх сем'яў. Аднак, ёсць тыя, хто пазбаўлены сямейнага цяпла і бацькоўскага клопату. Многія маладыя людзі з ліку дзяцей-сірот пасля выхаду з дзіцячых устаноў аказваюцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і не маюць падтрымкі ад блізкіх людзей.




