Пад назвай «Нашы дзеці – наш клопат» праходзіць дабрачынная акцыя да Міжнароднага дня абароны дзяцей - 1 чэрвеня. Акцыю праводзіць Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» з 28 мая па 6 чэрвеня.




