Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Сям'я і хімічная залежнасць не сумяшчальныя

Свабода ад хімічнай залежнасці - дабрабыт сям'і

Сям'я і хімічная залежнасць не сумяшчальныя

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

15 мая сусветная супольнасць святкуе Дзень сям'і. Аб заснаванні свята было аб'яўлена на Генеральнай Асамблеі ААН у 1993 годзе. Галоўная мэта заснавання свята - звярнуць увагу шырокай грамадскасці на шматлікія праблемы і цяжкасці інстытута сям'і і прапанаваць шляхі выхаду з крызісных сітуацый.

Сям'я ў любую эпоху з'яўляецца асновай грамадства, у сям'і пачынаецца жыццё кожнага чалавека, у ёй закладваюцца асновы асобы. Сям'я - цэнтр узаемадзеяння пакаленняў. Сям'я як сістэма валодае пэўным наборам функцый, правіл і законаў. Яе можна параўнаць з вялізным механізмам, у якім кожны чалец сям'і выступае шрубкай. Здаровая сям'я - гэта сям'я, якая жыве ва ўмовах здаровага псіхалагічнага клімату, якая працуе над стварэннем для кожнага яе чальца фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту. Паломка любога механізму адбіваецца на працы ўсёй сямейнай сістэмы, цяжкасці аднаго чалавека непазбежна ўплываюць на ўсіх яе чальцоў. Дысфункцыянальная сям'я - гэта сям'я, у якой адзін або некалькі чальцоў знаходзяцца ў стане некантраляванага стрэсу. Разнавіднасцю стрэсу з'яўляецца і хімічная залежнасць.

Правілы сям'і, у якой з'яўляецца чалавек з залежнасцю, пачынаюць працаваць толькі ў яго бок, увесь комплекс сямейных рэсурсаў ідзе на залежнага. Пагаршаецца сітуацыя тым, што хімічна залежны чалавек знаходзіцца ў адмаўленні сваёй хваробы, у яго развіваецца некіравальны працэс, узаемаадносіны з блізкімі паступова руйнуюцца. Рэгулярныя стрэсавыя сітуацыі прымушаюць развівацца ў астатніх чальцоў сям'і прыстасавальніцкія мадэлі паводзін.

Хімічная залежнасць - адна з прычын распаду сям'і і пакут дзяцей. Калі абодва бацькі маюць хімічную залежнасць, то не рэдкія выпадкі, калі дзеці становяцца сацыяльнымі сіротамі. Акрамя ўсяго, дзеці, якія выраслі ў сям'і бацькі алкаголіка і сузалежнай мамы, становяцца самі ці тымі ці іншымі. Хімічная залежнасць з'яўляецца «заразнай» хваробай.

Свабода ад залежнасці - залог сямейнага дабрабыту. Каб пазбавіцца ад хімічнай залежнасці, перш за ўсё, чалавеку трэба прызнаць праблему. А зварот па кансультацыі і дапамогу да профільных спецыялістаў і намаганні, накіраваныя на збавенне ад залежнасці, даюць шанц на нармалізацыю жыцця і захаванне сям'і.

У Беларусі дзейнічае сістэма аказання дапамогі, накіраванай на стварэнне ўмоў для захавання, умацавання і аднаўлення здароўя грамадзян, якія пакутуюць на залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў (ПАР - наркотыкі, алкаголь, тытунь (нікацін), кафеін і інш.).

У структуры наркалагічнай службы функцыянуюць стацыянарныя аддзяленні і аддзяленні дзённага знаходжання. У кожнай цэнтральнай раённай бальніцы маецца кабінет лекара-псіхіятра-нарколага для аказання медыцынскай дапамогі нарказалежным і ёсць койкі для рэабілітацыі залежных пацыентаў. Уведзены пасады ўрачоў-псіхіятраў-нарколагаў для дарослага насельніцтва і для абслугоўвання падлеткавага насельніцтва.

На падставе дзяржаўных сацыяльных стандартаў наркалагічная дапамога бясплатная. Для асоб, якія звярнуліся ў арганізацыю аховы здароўя добраахвотна, прадугледжана ананімнае лячэнне без пастаноўкі на наркалагічны ўлік.

Каб іншым чальцам сям'і дапамагчы свайму блізкаму з хімічнай залежнасцю, у першую чаргу, неабходна самім атрымаць дапамогу і падтрымку, навучыцца правільна сябе паводзіць і пачаць здаравець самім ад сузалежнасці. Лепш за ўсё гэтую задачу дапамагаюць вырашыць групы ўзаемадапамогі. На сёньняшні момант у Беларусі ўжо шмат месцаў, дзе блізкія залежных могуць знайсьці дапамогу.

Інфармацыйна

Для атрымання наркалагічнай дапамогі неабходна першапачаткова звярнуцца ў сваю медыцынскую ўстанову, да ўрача. Ён растлумачыць алгарытм і ўмовы медыцынскай дапамогі.

Для сістэматычнага аказання кансультатыўнай дапамогі насельніцтву па прафілактыцы залежнасцей арганізавана работа «прамых ліній» і «тэлефонаў даверу».

Акрамя гэтага, у Беларусі дзейнічае інтэрнэт-рэсурс з неабходнай інфармацыяй - Pomogut.by Вэб-рэсурс арыентаваны на аказанне дапамогі канкрэтнаму грамадзяніну ў канкрэтным населеным пункце: пачынаючы ад саветаў пры нарказалежнасці і перадазіроўкі і да аказання дапамогі непаўналетнім (залежным, сузалежным).

У рэабілітацыі залежных эфектыўная мінесотская мадэль, якая заснавана на праграме «12 крокаў А.А.» (ананімных алкаголікаў).

На сайце РГА «Цэнтральная служба Ананімных Алкаголікаў» (https://aabelarus.org/) змяшчаецца інфармацыя аб садружнасці, у якіх людзі, якія маюць вопыт, дапамагаюць пераадолець алкагольную залежнасць. Кантакт: +375(44)555-99-40.

 

За дапамогай можна звярнуцца і да спецыялістаў установы «Лёс і надзея»: +375296115703

У кожнага, хто жадае пераадолець залежнасці, ёсць такая магчымасць. Здароўе і сям'я - гэта лепшы выбар!

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.