Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Навіны
Ліс 25, 2018

Пад такой назвай 14-15 лістапада 2018 гада ў ...

Калі бацькоўства - гэта пакліканне

Прыёмныя бацькі выхавальнікі

Калі бацькоўства - гэта пакліканне

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Так складаецца жыццё, што некаторыя дзеці аказваюцца без бацькоў, па-за роднай сям'ёй. Не заўсёды гэтых дзяцей могуць прыняць у свае сем'і сваякі і тады дзеці трапляюць у дзяржаўныя ўстановы або ў замяшчальныя сем'і. Цікавы досвед выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у прыёмных сем'ях. Мы пагаварылі аб гэтым з Галінай, выдатнай жанчынай і мамай пецярых дзяцей, трое з якіх прыёмныя.

- Раскажыце аб сваёй сям'і

У нас моцная любячая сям'я, у лістападзе гэтага года мы з мужам адзначым жамчужнае вяселле - у шлюбе 30 гадоў. У нашай сям'і дзве родныя дарослыя дачкі. Яны самастойныя, жывуць асобна ад нас. Цяпер з мужам выхоўваем прыёмных дзяцей.

- Як вы вырашылі стварыць прыёмную сям'ю?

У 2008 годзе па радыё мы чулі расповеды пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Спецыялісты з Упраўлення адукацыі запрашалі жадаючых прымаць дзяцей на перыяд летніх канікулаў да сябе ў сем'і. Мяне і мужа гэта зацікавіла. Муж са шматдзетнай сям'і, якая пражывае ў сельскай мясцовасці. Школа знаходзілася далёка, таму ён і ягоны брат у навучальны перыяд жылі і вучыліся ў школе-інтэрнаце. У яго ёсць вопыт жыцця па-за сям'ёй.

Мы наведалі органы апекі і там спецыялісты растлумачылі, што можна не толькі прымаць дзяцей на летнія канікулы, але і ўладкоўвацца на працу прыёмным бацькам выхавацелем, ствараць прыёмную сям'ю.

Рашэнне з мужам прынялі хутка і ўсе неабходныя дакументы сабралі за тры дні.

У нас дзве дачкі, і мы планавалі браць дзяўчынак. Але пасля таго, як я апісала жаданы ўзрост дзіцяці, мне паведамілі, што пад апісанне падыходзіць толькі адзін хлопчык. Мы з мужам падумалі і пагадзіліся прыняць яго. Так у нашай сям'і з'явіўся сын.

А праз паўгода ў нашай сям'і з'явілася і прыёмная дачка 5 год. На час летніх канікулаў яе забірала італьянская сям'я і праз 9 гадоў муж і жонка ўдачарылі дзяўчынку. Цяпер яна жыве ў Італіі ў любячай сям'і.

У мяне з'явілася жаданне прыняць у сям'ю некалькі родных дзяцей. Неўзабаве праз знаёмых даведаліся, што ў прытулку ёсць дзяўчынка 6 гадоў і яе малодшы брат 4 гадоў, якіх рыхтавалі да пераводу ў дзіцячы дом. Тады мы з мужам вельмі хутка аформілі неабходныя дакументы і пасля атрымання дазволу ад Упраўлення адукацыі, праз некалькі тыдняў яны былі прыняты ў нашу сям'ю.

Трэба адзначыць, што бацькі некаторых нашых прыёмных дзяцей у свой час выхоўваліся ў дзяржаўных установах. Без належнага бацькоўскага клопату ім было складана справіцца з выхаваннем сваіх дзяцей. Вельмі шкада, што адносіны нашых прыёмных дзяцей з іх роднымі бацькамі спынены.

Цяпер нашаму старэйшаму 17 гадоў з хвосцікам, ён вучыцца ў каледжы. Малодшым 10 і 8 гадоў, яны даволі паспяхова вучацца ў гімназіі, самастойна рыхтуюць дамашнія заданні.

- З якімі складанасцямі сутыкаецеся?

Дзеці адразу не прымалі, спатрэбіўся час, каб заслужыць давер. Яны сумавалі па бацьках, расказвалі пра іх вельмі шмат добрага. Часам іхнія апавяданні не адпавядалі рэчаіснасці, але мы ўсё разумелі і выяўлялі цярпенне.

Цяпер усе дзеці называюць нас з мужам "мамай" і "татам". Мы падтрымліваем іх у захапленнях, вызначаем у гурткі па інтарэсах. У сваю чаргу таксама можам разлічваць на іх дапамогу. Старэйшы сын акрамя вучобы ў каледжы падзарабляе ў KFC, дапамагае з малодшымі дзецьмі. Напрыклад, можа адвесці іх у паліклініку, забраць пасля заняткаў у гуртках. Дачка вельмі адказная, самастойная, ведае калі і каму патрэбна дапамога. Малодшы сын па характары лідэр. Але часам можа прыцягваць да сябе ўвагу не зусім добрымі ўчынкамі. Асабліва, гэта праяўляецца па-за сям'ёй, калі ён знаходзіцца ў лагеры, школе. Яго імкнуцца ўключаць у конкурсы, спаборніцтвы, актыўныя мерапрыемствы. Вельмі дапамагаюць і з намі ўзаемадзейнічаюць педагогі з гімназіі. Вялікі ім дзякуй за падтрымку, вытрымку і своечасова аказаную дапамогу з вучобай.

Увогуле, можна сказаць, што ўсе дзеці матываваны на сям'ю. Мы стараемся падтрымліваць даверныя адносіны. Муж уключае дзяцей у сямейныя бытавыя клопаты: яны разам з татам гатуюць, дапамагаюць яму на дачы. А таксама вельмі любяць спяваць з татам караоке.

Многія паважліва ставяцца да нашай з мужам жыццёвай пазіцыі, да нашага выбару.

- Чаго чакаеце ад дзяцей у будучыні?

Самае галоўнае - мы імкнемся навучыць іх быць адказнымі. Даводзіцца вырашаць шмат пытанняў па стварэнні ўмоў для самастойнага жыцця. Цяпер мы прыкладаем намаганні, каб старэйшы сын быў забяспечаны сваім жыллём. Навучаем дзяцей фінансавай граматнасці.

У якасці прыкладу служаць нашы старэйшыя дочкі, якія вызначыліся прафесійна, жывуць самастойна і поўнасцю сябе забяспечваюць. Дзеці ўспрымаюць іх як сваіх старэйшых сясцёр, іх не бянтэжаць розныя прозвішчы і імя па бацьку. Паміж усімі дзецьмі цёплыя адносіны.

- Што хочаце параіць людзям, якія задумваюцца аб дапамозе дзецям без бацькоў?

Я вяду актыўнае жыццё, удзельнічаю ў розных сацыяльных мерапрыемствах. Часта прысутнічаю на сходах Упраўлення адукацыі, мяне запрашаюць падзяліцца досведам прыёмнага выхавацеля. Заўважаю, што людзі жадаюць узяць дзіця «для сябе». Але я лічу, што важна любое дзіця навучыць быць самастойным. А гэтыя дзеці ў большасці не маюць падтрымкі блізкіх сваякоў, таму важна прывіць навыкі, якія дапамогуць ім практычна спраўляцца з жыццёвымі задачамі самастойна.

 

Гутарыла Наталля Шэх

 

Для інфармацыі:

У нашай краіне ёсць 5 форм сямейнага ўладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў:

• усынаўленне (удачарэння)

• апека (папячыцельства)

• прыёмная сям'я

• дзіцячы дом сямейнага тыпу

• патранатнае выхаванне

Калі вы задумваецеся прыняць у сям'ю дзіця, падарыць яму свой клопат, то для больш падрабязнай інфармацыі аб парадку афармлення дакументаў на выбраную форму сямейнага ўладкавання можна звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення або ў сваё раённае Упраўленне адукацыі.

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.